затушо́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да затушавацца.
2. Зал. да затушоўваць.
затушо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да затушаваць.
затушо́ўка, ‑і, ДМ ‑шоўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. затушоўваць — затушаваць і стан паводле знач. дзеясл. затушоўвацца — затушавацца.
затушы́ць, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., што.
Спыніць гарэнне чаго‑н.; патушыць, пагасіць. Затушыць папяросу. Затушыць лямпу. Затушыць пажар. // перан. Спыніць, заглушыць. — Калі я і кахаў яе, то гэта, можа, ад таго, каб затушыць нейкі боль. Скрыган.
за́тхласць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і стан затхлага. Затхласць падвальнага паветра.
2. Затхлы, гнілы пах. Павеяла затхласцю.
3. перан. Закаснеласць, руціннасць. Шырокі не пераставаў у значна павышаным тоне расказваць аб затхласці местачковага жыцця. Колас.
за́тхлы, ‑ая, ‑ае.
З пахам сырасці, гнілі; застаялы, заляжалы, нясвежы. Затхлая вада. Затхлая мука. □ Пакой нагрэўся, стаяла ў ім сыраватая, затхлая цеплыня. Асіпенка. // перан. Закаснелы, руцінны. Затхлая атмасфера мяшчанства.
затхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
1. Задыхнуцца ад недахопу паветра. — Не ведаю, як я выглядаў, выпаўзшы.. [са схованкі], але Мальвіна зірнула на мяне і жахнулася: «Ты там затхнуўся, Язэпка!» Чарнышэвіч.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Сапсавацца ад недахопу паветра; стаць затхлым. Мяса затхнулася.
затыка́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. затыкаць 1 — заткнуць.
затыка́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да заткнуцца (у 1, 2 знач.).
2. Зал. да затыка́ць 1.
заты́каць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць тыкаць 1.
заты́каць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць тыкаць 2.
затыка́ць 1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да заткнуць.
•••
Вушы затыкаць — старацца не чуць, не слухаць, не звяртаць увагі на тое, што адбываецца.
Хоць (ты) вушы затыкай — пра моцны крык, шум, стукат і пад.
Хоць (ты) нос затыкай — пра цяжкі, непрыемны пах, дух.
затыка́ць 2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да заткаць.