завастры́цца, ‑вострыцца; зак.
1. Зрабіцца вострым. Аловак добра завастрыўся. // Звузіцца, зрабіцца танейшым, вуглаватым (пра рысы твару). Пасля таго як нарадзілася дзіця, Ірына схуднела. Вочы яе запалі, скулы завастрыліся. Новікаў. Твар юнака крыху асунуўся, ад чаго завастрыўся яго роўны даўгаваты нос. Пестрак.
2. перан. Зрабіцца больш рэзкім, ярка выражаным. Пытанне завастрылася яшчэ больш. // Стаць больш вострым, напружаным; абвастрыцца. На здарэнні з Баешкам завастрылася класавая пільнасць. Шынклер.
завастры́ць, ‑вастру, ‑вострыш, ‑вострыць; зак., што.
1. Зрабіць вострым канец чаго‑н. Завастрыць аловак. Завастрыць канец палкі.
2. перан. Зрабіць больш рэзкім, ярка выражаным; падкрэсліць. Завастрыць пытанне.
завастрэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. завастраць — завастрыць.
завашы́вець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Зрабіцца вашывым.
заваява́льнік, ‑а, м.
Тое, што і заваёўнік. Яшчэ мацней лютуюць заваявальнікі, зноў і зноў рыхтуючыся нанесці ўдар арміі савецкай краіны. Мікуліч.
заваява́льны, ‑ая, ‑ае.
Накіраваны на заваяванне, звязаны з заваяваннем; захопніцкі. Заваявальныя войны.
заваява́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заваяваць.
2. звычайна мн. (заваява́нні, ‑яў). Тое, што заваявана, набыта; заваёвы. Рэвалюцыйных заваяванні. □ Народныя заваяванні, здабытыя ў крывавым змаганні, ворагі .. хочуць адабраць назад. Галавач.
заваява́ны і заваёваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад заваяваць.
заваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак., каго-што.
1. Пакарыць, захапіць узброенай сілай. Прыйшлі белыя, заваявалі гэту зямлю, зрабілі неграў рабамі. Шамякін.
2. перан. Дамагчыся чаго‑н., здабыць што‑н. настойлівасцю, барацьбой і пад. Заваяваць свабоду. Заваяваць аўтарытэт. Заваяваць званне брыгады камуністычнай працы. // Прывабіць, прыцягнуць да сябе. Заваяваць сэрца дзяўчыны.
заве́дамы, ‑ая, ‑ае.
Наперад добра вядомы; несумненны. Мікола мог гаварыць заведамую няпраўду або неймаверную лухту, але ўмеў падаць яе так пераканальна.., што ўсім хацелася верыць у яе. Машара.