Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

засяка́ць 1, ‑аго, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да засячы ​1.

2. Пападаць, коса падаючы, секучы (пра дождж). Трэба заўважыць, што гуменныя шчыліны аднак пакідалі з такім меркаваннем, каб не засякаў дождж, а зімою вецер не наганяў снегу. Колас.

засяка́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да засячы ​2.

засяле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. засяляць — засяліць і стан паводле знач. дзеясл. засяляцца — засяліцца. Засяленне новых зямель.

засялі́цца, ‑сялюся, ‑селішся, ‑селіцца; зак.

Стаць заселеным. Я марыў, што пройдзе багата год і горад так заселіцца, што дойдзе па шашы аж да сяла, якое за дзве вярсты ад нас. Галавач.

засялі́ць, ‑сялю, ‑селіш, ‑селіць; зак., што.

1. Запоўніць, заняць жыхарамі, насельнікамі. Засяліць дом. Засяліць інтэрнаты студэнтамі.

2. Пасяліўшыся, заняць. Як ніколі, мы сілай багаты цяпер, — Неўзабаве планеты Навокал заселім. Дзеружынскі. У адну сонечную, ціхую раніцу дрэвы паркаў засялілі крыклівыя гракі. Сіняўскі.

засяля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да засяліцца.

2. Зал. да засяляць.

засяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.

1. Незак. да засяліць.

2. Насяляць пэўную тэрыторыю. У новым каменным веку [неаліце] ледзь не ўсю тэрыторыю сучаснай заходняй Беларусі засялялі плямёны так званай нёманскай культуры. «Помнікі».

засяро́джанасць, ‑і, ж.

Уласцівасць засяроджанага (у 2, 3 знач.). // Засяроджаная ўвага, паглыбленасць у што‑н. Абодва хлопцы падцягнутыя, на тварах засяроджанасць, сур’ёзнасць не па гадах. Кавалёў.

засяро́джанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. засяродзіць і засяродзіцца.

засяро́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад засяродзіць.

2. у знач. прым. Накіраваны, звернуты поўнасцю на што‑н. адно. Засяроджаныя думкі. Засяроджаны погляд. // Які займае, захапляе чалавека цалкам (пра пачуцці, настрой і пад.).

3. у знач. прым. Цалкам паглыблены ў свае думкі, справу (пра чалавека). Сама Аксана была ўжо не тая — вясёлая, гуллівая, а задумлівая, засяроджаная. Сачанка. Міхась быў засяроджаны і пануры: у лесе ён пасварыўся з аб’ездчыкам. Савіцкі. // Які выражае паглыбленасць у свае думкі, справу. Засяроджаны выгляд. □ Бялявы твар .. [дзяўчыны] засяроджаны, яна слухае сяброўку. Хадкевіч.

засяро́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да засяродзіцца.