Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

засо́вачны, ‑ая, ‑ае.

Прыстасаваны для засоўвання. Засовачная скрынка. Засовачныя дзверы.

засо́л, ‑у, м.

Тое, што і засолка.

засо́лачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да засолу, засолкі. Засолачныя работы. // Прызначаны для засолу, засолкі. Засолачны пункт. Засолачная тара.

засо́ленасць, ‑і, ж.

Уласцівасць засоленага. Засоленасць глебы.

засо́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад засаліць.

2. у знач. прым. З павышанай колькасцю мінеральных солей (пра глебу, ваду).

засо́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. засольваць — засаліць; засол. Засолка агуркоў. // Спосаб, якасць салення. Моцная засолка. Халодная засолка рыжыкаў.

засо́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. засольваць — засаліць.

засо́львацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да засаліцца.

2. Зал. да засольваць.

засо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да засаліць.

засо́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца засолкай.