Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

засне́жаны, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты, засыпаны снегам. Заснежаныя палі пад месячным святлом зіхацелі, як абсыпаныя зоркамі. Чарнышэвіч. У заснежанай вёсцы Пад спеў завірухі Усе хаты паснулі даўно. Арочка.

засне́жыцца, ‑жыцца; зак.

Пакрыцца снегам.

засне́жыць, ‑жыць; зак., што.

Разм. Пакрыць, засыпаць снегам. Заснежыў студзень агарод, Насыпаў гурбіны паўз плот. Хведаровіч.

засно́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да заснавацца.

2. на чым. Мець што‑н. за аснову, грунтавацца на чым‑н. — Праект засноўваецца на лічбах і павінен быць вычарпальным... Броўка.

3. Зал. да засноўваць.

засно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заснаваць ​1.

засно́ўдаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць сноўдаць.

засну́лы, ‑ая, ‑ае.

Які заснуў, прыціх, супакоіўся. Няпіпіва ўзяў тоўстага заснулага мінтая, усунуў яго ў клюшню [краба]. Караткевіч.

засну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Прыйсці ў стан сну; пачаць спаць. Сцёпка сагрэўся пад коўдраю і заснуў моцным сном. Колас. // перан. Заціхнуць, замерці. Прыйшла зіма з марозам, Заснуў і лес і бор. Журба.

•••

Заснуць навекі (навек, назаўсёды, вечным сном) — памерці.

засо́вацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць совацца.

засо́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць соваць.