тэ́рмія, ‑і, ж.
Адзінка колькасці цеплыні, што выйшла з ужывання.
[Ад грэч. thermē — цяпло, гарачыня.]
тэрмо́граф, ‑а, м.
Прыбор для аўтаматычнай запісу змен тэмпературы надвор’я.
[Ад грэч. thermē — цяпло, гарачыня і grapho — пішу.]
тэрмо́метр, ‑а, м.
Прыбор для вымярэння тэмпературы ў пэўных адзінках (градусах). [Наталля:] Пакажыце вашу тэмпературу. (Глядзіць на тэрмометр). Усё ў парадку. Я думала, ці можна вас адпраўляць. Крапіва. // перан. Пра тое, што вымярае, паказвае змены ў сферах грамадскага жыцця. [Фрэйда:] — Вялікі гонар быць на чырвонай дошцы. Вялікая ганьба — на чорнай. Чырвона-чорная дошка як бы тэрмометр нашай працы. Бядуля.
•••
Ставіць тэрмометр гл. ставіць.
[Ад грэч. thermē — цяпло, гарачыня і merteō — вымяраю.]
тэ́рмы, ‑аў; адз. няма.
1. Гіст. Грамадскія лазні ў Старажытным Рыме з заламі для спорту, сходаў і пад.
2. Спец. Падземныя воды і крыніцы, якія маюць тэмпературу вышэй 20°C.
[Грэч. thermē — цяпло, гарачыня.]
тэро́р, ‑у, м.
Палітыка расправы з палітычнымі і класавымі праціўнікамі з прымяненнем насілля аж да фізічнага знішчэння. Адзіночкі ў Лукішках былі разлічаны на аднаго чалавека, а сядзелі ў іх амаль заўсёды па два. А калі на волі разгараўся тэрор, дык і па тры. Машара. Дэспатычнае царскае самадзяржаўе, моцная ваенна-паліцэйска-бюракратычная дзяржаўная машына, тэрор і насілле, — вось што характарызавала парадкі Расіі пачатку ХХ ст. «Весці». // Памылковая і шкодная для рэвалюцыйнага руху тактыка партыі або асобных загаворшчыкаў, звязаная з арганізацыяй забойстваў дзяржаўных дзеячаў і адарваная ад рэвалюцыйнай барацьбы мае. Вопыт усёй гісторыі рускага рэвалюцыйнага руху, вопыт, які перасцерагае нас ад такіх прыёмаў барацьбы, як тэрор. Рускі тэрор быў і застаецца спецыфічна інтэлігенцкім спосабам барацьбы. Ленін. // Расправы над мірным насельніцтвам на акупіраванай тэрыторыі. У самай пушчы і вакол яе панаваў, пад выглядам барацьбы з партызанамі, бязлітасны тэрор. В. Вольскі.
•••
Белы тэрор — разгром рэвалюцыйных арганізацыя рабочага класа, масавыя арышты, забойствы рэвалюцыйных і прагрэсіўных дзеячаў як метад барацьбы буржуазнай контррэвалюцыі з рэвалюцыйным рухам.
Чырвоны тэрор — крайнія меры, якія прымае рэвалюцыйны ўрад для падаўлення супраціўлення класавых ворагаў і варожых дзеянняў унутранай і знешняй контррэвалюцыі.
[Ад лац. terror — страх, жах.]
тэрпе́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэрпенаў. Тэрпенавы спірт.
тэрпенці́н, ‑у, м.
Смалістае рэчыва, якое выдзяляецца са ствала хвойных дрэў у месцах разрэзу і пры перагонцы дае шкіпінар і каніфоль; жывіца.
[Грэч. terebinthinos.]
тэрпенці́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэрпенціну, уласцівы яму. Тэрпенцінавы пах. // Які здабываецца, атрымліваецца з тэрпенціну. Тэрпенцінавая кіслага.
тэрпе́ны, ‑аў; адз. тэрпен, ‑у, м.
Арганічныя рэчывы, якія знаходзяцца ў смале хвойных дрэў, эфірным масле, шкіпінары і выкарыстоўваюцца ў медыцыне, парфумерыі і пад.; вуглевадароды.
тэрцы́на, ‑ы, ж.
Вершаваная форма, што складаецца з трохрадковых строф, у якіх сярэдні радок кожнай папярэдняй страфы рыфмуецца з двума крайнімі радкамі наступнай. // Верш, напісаны ў такой форме. Тэрцына Пушкіна. Тэрцына Дантэ. □ Што тэрцыны па-беларуску застаюцца поўнымі ўсё тае ж мудрасці і паэтычнай строгасці, як тэрцыны вялікай «Боскай камедыі» Дантэ, даказваў [М. Багдановіч]. Лойка.
[Іт. terzina ад terza rima — трэцяя рыфма.]