Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

засму́жаны, ‑ая, ‑ае.

Зацягнуты дымкай, смугой. Засмужаныя далі.

засмужы́ць, ‑смужыць; зак., што.

Зацягнуць дымкай, смугой.

засмуро́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад засмуродзіць ​1.

засмуро́джвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да засмуроджваць.

засмуро́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да засмуродзіць ​1.

засмуро́дзіць 1, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Разм. Напоўніць смуродам. Засмуродзіць усю хату паленым.

засмуро́дзіць 2, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

Разм. Пачаць смуродзіць.

засмуткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.

Пачаць смуткаваць.

засмуці́цца, ‑мучуся, ‑муцішся, ‑муціцца; зак., па кім і без дап.

Засумаваць, замаркоціцца. Засмуціцца па родных. Засмуціцца ад гора. // Выразіць смутак, заклапочанасць (аб твары, вачах і пад.). Прыгожы круглы твар Галіны Садоўскай паружавеў, светла-зялёныя вочы засмуціліся, галава яе з роўненькім праборам цяжка панікла. Дуброўскі.

засмуці́ць, ‑смучу, ‑смуціш, ‑смуціць; зак., каго-што.

Выклікаць у каго‑н. пачуццё смутку, маркоты. Уранні Леначка не захацела пачакаць, пакуль згатуецца снеданне. І гэта зноў засмуціла старую. Брыль. Усіх у атрадзе моцна засмуціла смерць дарагога таварыша. Сіняўскі. // Азмрочыць. На момант успамін засмуціў душу скрухаю. Мележ.

засму́чанасць і засмучо́насць, ‑і, ж.

Стан засмучанага, засмучонага.