Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

заска́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заскочыць.

засканда́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Пачаць скандаліць.

заскаро́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад заскародзіць, заскарадзіць.

заскаро́дзіць, ‑роджу, ‑родзіш, ‑родзіць і заскарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., што.

Апрацаваць глебу бараною.

заскару́зласць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан заскарузлага. Працэс нараджэння новага характару пісьменнік бачыў у барацьбе новага са старым унутры самога чалавека праз пераадоленне.. адасобленасці і заскарузласці, узрошчаных старой, дарэвалюцыйнай вёскай. Барсток.

заскару́злы, ‑ая, ‑ае.

Агрубелы, шорсткі, шурпаты. Грубыя, заскарузлыя рукі нагадвалі ўсохлую патрэсканую зямлю. Дуброўскі. // перан. Адсталы, закаснелы. Дзесьці ў цёмных нетрах заскарузлай Данькавай душы ёсць нешта такое, што можна назваць падабенствам да чалавечых пачуццяў. Шкраба. Кіпела Затонне, выбітае з каляіны заскарузлай плыні вясковага жыцця. Перкін.

заскару́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Стаць шорсткім, шурпатым; агрубець. Рукі заскарузлі. // перан. Адстаць, закаснець. Калі чалавек заскарузне ў сваіх звычках і ў яго ўсталююцца пэўныя адносіны да работы, да жыцця, да людзей і, нарэшце, да самога сябе, дык ужо вельмі цяжка яго перайначваць. Дуброўскі.

засква́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад заскварыць.

2. у знач. прым. Запраўлены сквараным салам. [Маці] падышла да печы, дастала гаршчок, наліла ў міску заскваранай капусты і паставіла яе на стол. Федасеенка.

засква́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. заскварваць — заскварыць.

засква́рвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да заскварваць.