засаро́мленасць, ‑і, ж.
Стан засаромленага. Дзявочая засаромленасць.
засаро́млены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад засароміць.
2. у знач. прым. Які засароміўся; збянтэжаны. Засаромленая, [Нэлька] ніяк не магла падняць галавы. Ракітны.
засары́цца, ‑сорыцца; зак.
Зрабіцца засораным. Страўнік засарыўся.
засары́ць, ‑сару, ‑сорыш, ‑сорыць; зак., што.
Зрабіць засораным. Засарыць трубы.
засарэ́нне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. засорвацца — засарыцца.
за́саўка, ‑і, ДМ ‑саўцы; Р мн. ‑савак і (радзей) засо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.
Рухомая металічная або драўляная пласцінка на прабоях для запірання дзвярэй. Зачыніць дзверы на засаўку. □ Злева, ля вушака, было маленькае акенца, праз якое.. адмыкалі сені: пацягнеш за вяровачку — і адсунеш жалезную або драўляную засаўку. Дамашэвіч. // Прыстасаванне ў форме шырокай металічнай пласціны, якой закрываюць комін; юшка.
засачы́цца, ‑сочыцца; зак.
Пачаць сачыцца.
засваво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
Пачаць сваволіць.
засвае́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. засвойваць — засвоіць.
засвары́цца, ‑сваруся, ‑сварышся, ‑сварыцца; зак.
Пачаць сварыцца.