зару́мзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць румзаць.
зарумя́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Зрабіцца румяным. Твар .. [Юзі] зарумяніўся ад работы, дыхаў здароўем. Бажко. // Запячыся, пакрыцца румянай скарынкай. Бульбіны зверху ўжо зарумяніліся і пачынаюць падгараць. Лужанін.
зарумя́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Зрабіць румяным; выклікаць румянец. Мароз зарумяніў твар. // Запячы да з’яўлення румянай скарынкі; падрумяніць. Зарумяніць пірог.
зарумя́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да зарумяніцца.
зарумя́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зарумяпіць.
заруне́лы, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты рунню; зазелянелы. Мір вам, зарунелыя гоні! Мір вам, працавітыя людзі! Калачынскі.
заруне́ць, ‑ее; зак.
Узышоўшы, зазелянець (пра пасевы, звычайна азімыя). Красавік прыйшоў. Палі Сонейка прыгрэла, І на леташняй раллі Жыта зарунела. Грахоўскі. // Пакрыцца рунню (пра засеяную ніву, поле і пад.). Не раз яшчэ Дняпру разліцца.., Палям калгасным зарунець І новым песням зазвінець. Зарыцкі.
зару́піцца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; зак.
Пачаць рупіцца.
зару́піць, ‑піць; безас. зак.
Пачаць рупіць.
зару́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пачаць рухацца.