Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хада́йніцтва, ‑а, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. хадайнічаць (у 1 знач.).

2. Дакумент з афіцыйнай просьбай аб чым‑н., прадстаўленне на што‑н. Кожны дзень у праўленне прыходзіць нямала розных пісем, заяў, хадайніцтваў. Кулакоўскі. [Бранзельс:] Пішыце новае хадайніцтва. [Мірмановіч:] Я з прынцыпу не буду пісаць. Чорны.

хада́йнічанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. хадайнічаць (у 1 знач.).

хада́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., за каго-што, аб кім-чым, са злучн. «каб» і без дап.

Звяртацца з афіцыйнай просьбай аб чым‑н. Неспадзявана захварэла Андрэева маці, якая адна жыла ў вёсцы, і райваенкамат пачаў хадайнічаць, каб радавога Сячнёва дэмабілізавалі раней часу. Чыгрынаў. [Карпачоў:] — Вы [Марына Паўлаўна] прызначаны дырэктарам.. школы. Мы пайшлі насустрач неаднаразовым просьбам і заявам паважанага Івана Паўлавіча і хадайнічалі перад аблана аб вашым прызначэнні. Васілевіч. Цяпер Турава быццам хадайнічала за.. [Мурашку]. Савіцкі. Ездзіў [Мароз] некуды ў цэнтр, хадайнічаў — і хлопца пакінулі ў спакоі. Быкаў.

хадакі́, ‑оў; адз. хада к, ‑а, м.

Разм. Боты, у якіх адрэзаны халявы; атопкі. Насунуўшы хадакі на ногі, выйшаў [Гумоўскі] у сенцы і асцярожна адчыніў дзверы. Броўка. Дзед прынёс боты, адрэзаў ад іх халявы, а хадакі кінуў унучцы. С. Александровіч.

хадаме́р, ‑а, м.

Спец. Прыбор для вымярэння пад’ёму шрубавай разьбы.

хаджа́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які многа бываў дзе‑н.; бывалы. Хаджалы чалавек.

2. Які хадзіў у запрэжцы (пра каня).

хаджы́, нескл., м.

Ганаровы тытул мусульманіна, які зрабіў паломніцтва ў Мекку (звычайна ставіцца перад імем).

[Араб.]

хаджэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. хадзіць (у 2, 3 знач.).

2. Уст. Вандраванне, паломніцтва. Хаджэнне па святых месцах. // Адзін з жанраў старажытнарускай літаратуры, у якім апісваюцца вандраванні. «Хаджэнне за тры моры» цвярскога купца Афанасія Нікіціна.

•••

Хаджэнне ў народ — рух разначыннай інтэлігенцыі ў вёску ў 60–70 гг. 19 ст. з асветніцкімі, рэвалюцыйнымі мэтамі.

Мець хаджэнне (кніжн.) — быць ва ўжыванні, у абыходку.

Хаджэнне па муках (пакутах) — шэраг цяжкіх жыццёвых выпрабаванняў, якія ідуць адно за адным.

хадзі́масць, ‑і, ж.

Спец. Ступень трываласці таго, што зношваецца ў час ходу, прабегу. Хадзімасць аўтамабільных пакрышак.

хадзі́цца, ходзіцца; безас. незак., каму.

Разм. Пра наяўнасць жадання, магчымасці або ўмоў хадзіць. Памаладзеў Даніла, падужэў, стала лягчэй яму хадзіцца. Кулакоўскі. Гразь пад нагамі падшэрхла, пацвярдзела. Лягчэй дыхалася і хадзілася. Грахоўскі.