Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

укалыха́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад укалыхаць.

укалыха́цца, ‑лышуся, ‑лышашся, ‑лышацца; зак.

Заснуць закалыханым; закалыхацца.

укалыха́ць, ‑лышу, ‑лышаш, ‑дыша; зак., каго.

Калышучы, заставіць заснуць; закалыхаць. Укалыхаць дзіця.

укалы́хванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. укалыхваць — укалыхаць.

укалы́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да укалыхацца.

2. Зал. да укалыхваць.

укалы́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да укалыхаць.

укампанава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад укампанаваць.

укампанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Кампануючы, уставіць.

укамплектава́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць укамплектаванага. Укамплектаванасць класаў.

укамплектава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. укамплектаваць; вынік гэтага дзеяння. Сафрон Іванавіч пачаў вадзіць пальцам па спісах укамплектавання школ. Лобан.