уберага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да уберагчыся.
2. Зал. да уберагаць.
уберага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да уберагчы.
уберагчы́, ‑рагу, ‑ражэш, ‑ражэ; ‑ражом, ‑ражаце, ‑рагуць; пр. убярог, уберагла, ‑ло; заг. уберажы; зак., каго-што.
1. Зберагчы, хаваючы, абараняючы ад каго‑, чаго‑н. [Лабыш:] Я хацеў уберагчы цябе ад розных басякоў і жулікаў і выдаць замуж за чалавека, вартага цябе. Козел. У голасе старога Глушака Ганне пачуўся папрок: не ўберагла [дзіця]! Мележ. [Вера] ў любімай сваёй вопратцы — у адзенні колеру бэж і ў жакетцы з карычневага футра, якія яна ўберагла ад рынку. Мікуліч. // Ахаваць (ад чаго‑н. непрыемнага, небяспечнага, непажаданага). [Галя:] — А на тых жа курортах, кажуць, столькі спакус, што хто яго ведае, ці ўберажэ сябе. Сабаленка.
уберагчы́ся, ‑рагуся, ‑ражэшся, ‑ражэцца; ‑ражомся, ‑ражацеся, ‑рагуцца; пр. убярогся, убераглася, ‑лося; заг. уберажыся; зак.
Уберагчы сябе, пазбегнуць чаго‑н. (непрыемнага, небяспечнага, непажаданага). Фельчар загаварыў пра тыфус, пачаў тлумачыць жанчынам, як ад яго можна ўберагчыся. Галавач. [Алешын:] Прынёс ты вызваленне, ды не ўбярогся толькі сам. Бачыла. Тыя з падпальшчыкаў, якія ўберагліся ад арышту, хаваліся, дзе хто мог. Новікаў. // Унікнуць чаго‑н. [Паэт] ўбярогся і ад схемы, якая адмоўна сказалася на паэме «Аманал». Клімковіч.
уберажо́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад уберагчы.
убіва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. убіваць — убіць.
убіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да убіцца.
2. Вельмі моцна гараваць. [Насця:] — Вы толькі не ўбівайцеся, вось пабачыце,.. [сын] яшчэ аб’явіцца, вернецца. Лупсякоў.
3. Зал. да убіваць.
убіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да убіць.
убінтава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад убінтаваць.
убінтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.
Перавязаць бінтамі, марляй; забінтаваць. Убінтаваць раны. □ У мяне быў індывідуальны пакет, і я, як умеў, убінтаваў бядро. Сабаленка.