уберагчыся, ‑рагуся, ‑ражэшся, ‑ражэцца; ‑ражомся, ‑ражацеся, ‑рагуцца; пр. убярогся, убераглася, ‑лося; заг. уберажыся; зак.

Уберагчы сябе, пазбегнуць чаго‑н. (непрыемнага, небяспечнага, непажаданага). Фельчар загаварыў пра тыфус, пачаў тлумачыць жанчынам, як ад яго можна ўберагчыся. Галавач. [Алешын:] Прынёс ты вызваленне, ды не ўбярогся толькі сам. Бачыла. Тыя з падпальшчыкаў, якія ўберагліся ад арышту, хаваліся, дзе хто мог. Новікаў. // Унікнуць чаго‑н. [Паэт] ўбярогся і ад схемы, якая адмоўна сказалася на паэме «Аманал». Клімковіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)