ру́бка 1, ‑і, ДМ рубцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рубіць 2.
ру́бка 2, ‑і, ДМ рубцы; Р мн. рубак; ж.
1. Надбудоўка на верхняй палубе судна, дзе знаходзяцца пасты кіравання суднам. І ўжо капітаны сапраўднага флоту У рубках стаялі, гатовыя ў рэйс. Калачынскі.
2. Кабіна ў дырыжаблі, дзе знаходзіцца камандзір і размешчаны прылады кіравання.
[Ад гал. roef — каюта.]
ру́блены 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад рубіць 1.
ру́блены 2, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад рубіць 2.
2. у знач. прым. Зроблены з бярвення; драўляны. Рубленая хата. □ Прывезлі да каменданта гарнізона. Нічога не пыталіся, а заперлі ў маленькім рубленым свінушніку. Мыслівец.
рублёвы, ‑ая, ‑ае.
Які каштуе адзін рубель, вартасцю ў адзін рубель. Рублёвы білет. Рублёвая марка.
рублёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.
Разм. Манета або казначэйскі білет вартасцю ў адзін рубель. Загляні цяпер да нарачанцаў. Раз вугра іх тлустага з’ясі, Пра цану не станеш больш спрачацца, Сам рублёўку лішнюю дасі. Панчанка. [Соня] разгладжвала пакамечаныя рублёўкі. Корбан.
ру́брыка, ‑і, ДМ ‑рыцы; ж.
1. Загаловак раздзела ў газеце, часопісе і пад. [Лясніцкі:] — Пачнём справу з экстранага выпуску газеты. Дадзім пад рубрыкай «Не верце фашысцкай правакацыі!..» Шамякін.
2. Раздзел, падраздзяленне чаго‑н.; графа. Разнесці лічбы па рубрыках.
[Ад лац. ruber — чырвоны.]
рубрыка́цыя, ‑і, ж.
Размеркаванне, расстаноўка па рубрыках.
рубцава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рубцавацца.
рубцава́ты, ‑ая, ‑ае.
З рубцамі 1. І тут хлопцы ахнулі: у Мікалая Пятровіча з плечука тырчала куцая костка, абцягнутая рубцаватай чырвонай скурай. Нядзведскі.
рубцава́цца, ‑цуецца; незак.
Зажываць, гаіцца, утвараючы рубцы (пра раны, язвы і пад.).
рубча́сты, ‑ая, ‑ае.
1. З рубцамі 1 (у 1 знач.). З кішэні штаноў выглядала драўляная, рубчастая ручка вялікага рэвальвера. Самуйлёнак. // З кантамі; кантовы. Рубчастая шклянка.
2. Пакрыты рубцамі 1 (у 2 знач.). І толькі цяпер Віця ўбачыў, што ў новенькага кароткія, крыху ніжэй локцяў рукавы, а замест кісцяў рук з рукавоў вытыркаюцца рубчастыя чырванаватыя куксы. Нядзведскі.