рубка 1, ‑і, ДМ рубцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рубіць 2.

рубка 2, ‑і, ДМ рубцы; Р мн. рубак; ж.

1. Надбудоўка на верхняй палубе судна, дзе знаходзяцца пасты кіравання суднам. І ўжо капітаны сапраўднага флоту У рубках стаялі, гатовыя ў рэйс. Калачынскі.

2. Кабіна ў дырыжаблі, дзе знаходзіцца камандзір і размешчаны прылады кіравання.

[Ад гал. roef — каюта.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)