Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зубачы́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Завостранае пяро ці палачка для выдалення рэштак ежы, якія заселі ў зубах.

зу́б’е, ‑я, н., зб.

Зубы (у машыне, якой‑н. прыладзе і інш.). Зуб’е бараны. □ Сілівон сядзеў на ахапку сухой асакі.., выстругваў зуб’е для грабляў. Лынькоў.

зубе́ц, ‑бца, м.

1. Востры выступ на інструменце, прыладзе працы, частцы машыны і інш.; зуб (у 2 знач.). Зубцы бараны. □ Вастрыў .. [Мікола] пілу, Зубцы правяраючы строга. Броўка.

2. звычайна мн. (зубцы́, ‑оў). Надбудова на сцяне збудавання ў выглядзе слупкоў, размешчаных на аднолькавая адлегласці. Зубцы крамлёўскай сцяны. // Востры выступ на паверхні, абрысах чаго‑н. Зубцы кардыяграмы. □ Месяц ужо высока плыў над цёмнымі зубцамі зарэчнага бору. Ракітны.

зубі́ла, ‑а, ж.

Ручны інструмент, род долата для апрацоўкі металу і каменю. Адзін рабочы прыстаўляў да прэнта зубіла, другі біў зверху молатам. Чорны. Часта люлькаю пыхкаў, злаваўся і грукаў Малатком па зубілу — разносіўся звон. Высякалі яго працавітыя рукі На каменні слупкі невядомых імён. Ляпёшкін.

зубі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да зубіла. Зубільнае лязо. Зубільнае долата.

зубі́цца, зубіцца; незак.

Зал. да зубіць.

зубі́ць, зублю, зубіш, зубіць; незак., што.

Вастрыць, насякаючы, наразаючы зуб’е. Мікуця на полі не было, ён зубіў у кузні сярпы. Чорны.

зубкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Які мае няроўныя, ломаныя абрысы; зубчасты (у 2 знач.). Хораша распускаюцца яблынькі над вільготнымі шэрымі градамі, зубкаватыя лісточкі бярозы і лапкі памазаных мёдам кляновых лістоў. Брыль.

зу́блены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зубіць.

зубні́к 1, ‑а, м.

Разм. Зубны ўрач.

зубні́к 2, ‑у, м.

Аднагадовая або шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных з жоўтымі кветкамі, сабранымі ў суквецце.