альпеншто́к, ‑а,
Доўгая палка з вострым жалезным наканечнікам, з дапамогай якой узыходзяць на высокія горы, ледавікі.
[Ням. Alpenstock.]
альпеншто́к, ‑а,
Доўгая палка з вострым жалезным наканечнікам, з дапамогай якой узыходзяць на высокія горы, ледавікі.
[Ням. Alpenstock.]
альпі́йскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да Альпаў.
2. Які размешчаны, знаходзіцца на гарах; высакагорны.
альпіна́рый, ‑я,
Участак саду або парку ў выглядзе штучнай камяністай горкі, засаджанай высакагорнай (альпійскай) расліннасцю.
альпіні́зм, ‑у,
Від спорту; высакагорны турызм.
альпіні́ст, ‑а,
Той, хто займаецца альпінізмам.
альпіні́стка, ‑і,
альпіні́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да альпінізму, альпініста.
альпінія́да, ‑ы,
Масавы паход альпіністаў.
альсо́вы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і алёсавы.
альт, ‑а,
1. Нізкі дзіцячы або жаночы голас.
2. Другая па вышыні партыя шматгалосага музычнага твора.
3. Музычны смычковы або медны духавы інструмент нізкага рэгістру.