Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

зара́нак, ‑нку, м.

Тое, што і зара (у 1, 2 знач.). Займаўся вогненна-крывавы заранак. П. Ткачоў. Вытворчая брыгада, якая нарадзілася яшчэ на заранку калгаснага будаўніцтва, і да гэтага часу застаецца асноўным звяном гаспадарання. Машэраў.

зара́начка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Нар.-паэт. Памянш.-ласк. да заранка ​1. Ты не згаснеш, ясная зараначка, Ты яшчэ асвеціш родны край. Багдановіч.

зара́ней, прысл.

За некаторы час да чаго‑н.; загадзя. Зараней .. [Лукаш] для кожнага страл[ка] Назначыў месца ў бары густым. Танк.

зарані́ца, ‑ы, ж.

Паэт. Тое, што і заранка ​1. Зара-зараніца гарыць у паднябессі, Залоціць красою разлогі. Пушча.

зара́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Ранішняя або вячэрняя зорка. Вечар быў цёплы. Вогнішчы гарэлі за ракою, а ў рацэ адбівалася вячэрняя заранка, куды больш яркая і барвяная, чым на небе. Караткевіч. Хутчэй, заранка ранняя, Спускайся на зямлю. А. Александровіч. // Увогуле зорка (у 1 знач.). Далёка наперадзе над дарогай успыхвалі густыя, чырвоныя заранкі. Пташнікаў. У змрочным вячэрнім небе замігцелі крывавыя заранкі. Лынькоў.

зара́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Тое, што і малінаўка ​1. Івалгі аспрэчвалі першынство па мастацкаму свісту ў чырванагрудых заранак, жаваранкі не ўступалі па спевах чарнапёрым драздам. Вірня.

зара́нні, ‑яя, ‑яе.

Разм. Занадта ранні. І, нягледзячы на тое, што час для купання быў заранкі, бо каноплі былі яшчэ не настолькі высокія, каб у іх магла схавацца варона, настаўнікі з вялікаю прыемнасцю выкупаліся. Колас.

зара́ння, прысл.

Разм. Загадзя, наперад; зараней. Ідуць у лес. Антось зарання Размеркаваў усё дазвання. Колас.

зарапа́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Падзенне мноства метэораў; метэорны дождж.

зарапартава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

Разм. Нагаварыць лішняга, заблытацца ў сваіх довадах, разважаннях. — Вы, малады чалавек, зарапартаваліся. Гурскі.

зарасі́ць, ‑рашу, ‑росіш, ‑росіць; зак., каго-што.

Змачыць расой. Сукенка, якую.. [Данута] учора зарасіла па дарозе сюды, вісела перад уваходам у зямлянку. Бажко.