запяка́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да запячыся.
2. Зал. да запяка́ць.
запя́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Саслаць, пасадзіць (у турму, астрог і пад.); запраторыць. — Куды б нас ужо запякалі цяпер, каб злавілі? Штрафною ротай не абышлося б. Брыль. [Максім:] А ты думаеш, я не ведаю, што ты з Ганецкім нашых хлопцаў у турму запякаў. Козел.
запяка́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑ае.
Незак. да запячы 1.
запялёскацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пачаць пялёскацца.
запялёскаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць пялёскаць.
зап’яне́лы, ‑ая, ‑ае.
П’яны, ап’янелы. — Марына! — гукнуў трохі зап’янелы Ліпскі. — Ідзі развітайся. Лупсякоў.
зап’яне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Зрабіцца п’яным, ап’янець. Зап’янець ад гарэлкі.
зап’я́нствавацца, ‑ствуюся, ‑ствуешся, ‑ствуецца; зак.
Доўга п’янствуючы, забыцца пра час.
зап’я́нстваваць, ‑вую, ‑вуеш, ‑вуе; зак.
Разм. Пачаць п’янстваваць.
запяршы́ць, ‑шыць; безас. зак.
Разм. Пачаць пяршыць.
запярэ́сціцца, ‑ціцца; зак.
Стаць пярэстым ад чаго‑н. Луг запярэсціўся рознакаляровымі касынкамі, стракатым адзеннем дзяўчат, і — паплыла песня. Лупсякоў.