запужа́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан запужанага.
запужа́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад запужаць.
2. у знач. прым. Палахлівы ад частых пагроз; настрашаны. — Гэтымі днямі прыйду, цётачкі. — Вось жа будзем рады, — азвалася жанчына, — а то мы нічога не ведаем, запужаныя мы. Галавач.
запужа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Запалохаць, застрашыць, зрабіць баязлівым. Запужаць дзіця.
запу́жванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. запужваць — запужаць.
запу́жвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да запужваць.
запу́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да запужаць.
запульсава́ць, ‑суе; зак.
Пачаць пульсаваць.
запунсаве́лы, ‑ая, ‑ае.
Які запунсавеў, зрабіўся пунсовым. Дзяўчына прытуліла да запунсавелых шчок халаднаватыя пялёсткі і шчасліва засмяялася. Даніленка.
запунсаве́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.
Разм. Тое, што і запунсавець.
запунсаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Зрабіцца пунсовым. Дзявочыя шчокі запунсавелі, нібы тыя ружы. Арочка.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вылучыцца сваім пунсовым колерам, паказацца (аб чым‑н. пунсовым). У траве запунсавелі суніцы.