сілуэ́т, ‑а, М ‑эце, м.
1. Контурнае аднаколернае адлюстраванне каго‑, чаго‑н., выразанае ці намаляванае на аднатонным фоне. [Валодзя] хутка маляваў сілуэты сваіх таварышаў. Федасеенка. Прыкрыты сэрцы нашыя білетам з ленінскім, світальным сілуэтам. Вялюгін.
2. Ценявы адбітак на светлым фоне або наадварот; абрысы чаго‑н., якія віднеюцца ўдалечыні, у тумане, у цемры і пад. Вечарам, калі запальваецца святло, на, фіранках, як на экране, можна бачыць жаночы сілуэт. Б. Стральцоў. У стэрэатрубу добра было відаць, як на самым гарбяку кургана з’явіліся чорныя сілуэты варожых танкаў. Няхай. Недзе ёсць снягі Кіліманджара — Вострай сопкі белы сілуэт... Лойка.
3. У архітэктуры, скульптуры і пад. — характэрныя абрысы, знешнія контуры якога‑н. збудавання, будынка, прадмета. Разумеюць [многія] пад хараством горада толькі прыгажосць яго знешніх форм, яго сілуэт... Карпаў. Пры рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Гродна сур’ёзную ўвагу неабходна звярнуць на сілуэт горада. «Помнікі».
[Фр. silhouette.]
сілуэ́тнасць, ‑і, ж.
У архітэктуры, скульптуры і пад. — характэрныя контурныя абрысы (будынка, скульптуры, рысунка і пад.). Пэўны ўплыў старажытнарускага жывапісу на М. Савіцкага заўважаецца таксама ў некаторай сілуэтнасці. «Полымя».
сілуэ́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сілуэта (у 1, 2 знач.); з’яўляецца сілуэтам. Сілуэтнае мастацтва. □ Яны стаялі побач перад апушчаным акном, глядзелі па зорнае неба, на сілуэтнае мільганне тэлеграфных слупоў і то маўчалі, то зноў гаварылі. Брыль.
2. У архітэктуры, скульптуры і пад. — контурны. Старажытныя храмы ў спалучэнні з маляўнічымі руінамі замка ствараюць своеасаблівую сілуэтную кампазіцыю Навагрудка. «Помнікі».
сілуэты́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Мастак — спецыяліст у галіне сілуэтнага мастацтва.
сілуэты́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да сілуэтыст.
сільві́н, ‑у, м.
Празрысты мінерал, падобны да каменнай солі, горка-салёны на смак; хлорысты калій.
[Фр. sylvine.]
сільвіні́т, ‑у, М ‑ніце, м.
1. Асадкавая горная парода, у склад якой уваходзяць сільвін, каменная соль і іншыя дамешкі. Скарбы мора збірала вякамі, Шліфавала яго, як граніт, — Цудадзейны гарачы камень, Соль жыцця, соль зямлі — сільвініт. Хведаровіч. Адшукалі ў глыбіні.. нафту, соль і сільвініты. Дубоўка.
2. Калійнае ўгнаенне, вырабленае з гэтай пароды. Да гэтага часу.. вазілі ў калгасы сільвініт — не зусім чыстую падкормку для пасеваў. Кулакоўскі.
сільвіні́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сільвініту; які ўтрымлівае ў сабе сільвініт. Сільвінітавы пласт.
сільф, ‑а, м.
У кельцкай і германскай міфалогіі — лёгкая рухавая істота, увасабленне стыхіі паветра.
[Фр. sylphe ад грэч. silphē — моль, матылёк.]
сільфі́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Жан. да сільф.
2. Сільфі́ды, ‑фі́д. Сямейства атрада жукоў, якія харчуюцца трупамі жывёл.