запле́снець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее і заплясне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыцца плесняй, цвіллю; зацвісці. Сцяна заплеснела. □ Сумка пачарнела ад часу, заплеснела, пакрылася пылам і павуціннем. Бяганская.
2. перан. Закаснець, адстаць, устарэць. Жывучы ў адной камеры з .. [Давідам], нельга было заплеснець нават і ў гэтыя змрочныя будні непагоднай восені. Машара.
запле́сці, ‑пляту, ‑пляцеш, ‑пляце; ‑пляцём, ‑плецяце; зак., што.
1. Перавіваючы, сплесці. Заплесці касу.
2. Увіць, уплесці ў што‑н. Запляту я ў касу Стужку чырвань-агонь. Астрэйка.
3. Плетучы, залапіць, закрыць адтуліну і пад. Заплесці дзірку ў плоце свежай лазой.
4. Пакрыць густым перапляценнем чаго‑н.; аплесці. Але скала больш не тоіць у сабе небяспекі, яе перамаглі, яе заплялі лёгкай, простай і прыгожай канструкцыяй драўляных клетак. Галавач. Павуцінне звісала са столі, яно запляло і два абразы на покуце. Пестрак.
запле́сціся 1, ‑плятуся, ‑пляцешся, ‑пляцецца; ‑пляцёмся, ‑плецяцеся; зак.
1. Заплесці сабе валасы ў касу (косы).
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сплесціся, пераплесціся. Сенажаць! Заплялося тваё разнатраўе — Не пацягнеш касы. Арочка.
запле́сціся 2, ‑плятуся, ‑пляцешся, ‑пляцецца; ‑пляцёмся, ‑плецяцеся; зак.
Разм. З цяжкасцю зайсці куды‑н. Ледзь заплёўся дамоў.
запле́чны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для нашэння за плячамі. Заплечны мяшок.
запле́чча, ‑а, н.
Разм. Частка спіны каля плячэй.
запле́ччу, прысл.
Разм. За плячамі. Заплеччу едуць [боты], як двайняты, На перавясле моцнай дзягі. Барадулін.
заплёскацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пачаць плёскацца.
заплёскаць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Запырскаць, заплюхаць. А на пліце цяжкой, бетоннай Дождж граззю прозвішчы заплёскаў. Танк.
заплёскаць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць плёскаць.
заплёскваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заплёскаць 1.
заплёўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да заплявацца.
2. Зал. да заплёўваць.