Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сібіля́нт, ‑а, М ‑нце, м.

У фанетыцы — пярэднеязычны фрыкатыўны зычны гук (с, з, ш, ж).

[Ад лац. sibilans — свісцячы.]

сібіля́нтны, ‑ая, ‑ае.

У фанетыцы — які мае адносіны да сібілянта. Сібілянтныя гукі.

сібіра́к, ‑а, м.

Ураджэнец або жыхар Сібіры. Прыветліва сустрэлі сібіракі чужых людзей. Пальчэўскі.

сібіра́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Жан. да сібірак.

сібірая́звавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сібірскай язвы. Сібіраязвавая эпідэмія. // Які служыць для лячэння сібірскай язвы, засцерагае ад яе. Сібіраязвавая сываратка. Сібіраязвавая прышчэпка.

2. Хворы на сібірскую язву. Сібіраязвавыя жывёліны.

сібі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Сорт зімаўстойлівай яблыні.

2. Плады гэтай яблыні.

3. Сорт бульбы.

сібі́рскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Сібіры, уласцівы Сібіры; які жыве ў Сібіры. Сібірскія маразы. □ Пышна закусцілася на сібірскіх аблогах цёмна-зялёным дываном пшаніца. Пальчэўскі.

2. У складзе некаторых заалагічных і батанічных назваў. Сібірская яблыня. Сібірскі кедр. Сібірскі мерынос. Сібірскі кот.

•••

Сібірская язва гл. язва.

сівабаро́ды, ‑ая, ‑ае.

З сівой барадой. Яшчэ дзецюком я любіў гутарыць з сівабародымі дзядамі. Ермаловіч. Вось і клуб. Кучка дзяўчат, акружаная салдатамі. Сівабародыя дзяды на лавачцы частуюць старшыну самасадам. Марціновіч.

сівабро́вы, ‑ая, ‑ае.

З сівымі бровамі. Загарэлы, сівабровы Наш заслужаны пастух. Панчанка.

сівавало́сы, ‑ая, ‑ае.

З сівымі валасамі. Сівавалосы стары. □ — А ў мяне сёння першае спатканне, — таямніча прызналася Яніна і, пацалаваўшы сівавалосую галаву цёці Фені, выбегла з пакоя. Сіняўскі.