запаля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да запаліцца.
2. Зал. да запаляць.
запаля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да запаліць.
запамага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да запамагчыся.
запамага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да занемагчы.
запамагчы́, ‑магу, ‑можаш, ‑можа; зак., каму.
Абл. Пасадзейнічаць, дапамагчы. Грош завёўся ў дзеда ў латах — Запамог Сымон яму. Колас.
запамагчы́ся, ‑магуся, ‑можашся, ‑можацца; зак., чым і без дап.
Абл. Атрымаць выгаду, разжыцца, пакарыстаўшыся чым‑н. — Чужым, брат, не запаможашся. Вітка.
запаміна́льны, ‑ая, ‑ае.
Які запамінаецца, надоўга застаецца ў памяці. Запамінальны вобраз. Запамінальная сцэна спектакля.
запаміна́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. запамінаць — запомніць.
запаміна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да запомніцца.
2. Зал. да запамінаць.
запаміна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да запомніць.