забуто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. забутаваць.
2. Матэрыял, якім забутоўваюць што‑н.; бут.
забу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць бухаць.
забу́хкаць, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць бухкаць. Забухкалі гранаты, застрачылі кулямёты і аўтаматы, ўдарылі вінтоўкі. Шалёная страляніна злілася ў суцэльны гул. Курто.
забушава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; зак.
Пачаць бушаваць.
забуя́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.
Разм. Пачаць буяніць.
забыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да забыцца.
2. Зал. да забываць.
забыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да забыць.
забы́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад забыць.
2. у знач. прым. Які не захаваўся ў памяці. Калісь вясной — такой забытай, даўняй — Надсеклі клён, каб сок салодкі даў ён. Чарнушэвіч.
3. у знач. прым. Пакінуты без увагі; закінуты. Цяпер .. [цэркаўка] стаяла адзінокая, закінутая, забытая. Колас.
4. у знач. прым. Незнарок, па няўважлівасці пакінуты дзе‑н. Па падлозе рассыпаны былі падраныя паперы, а на стале ляжаў грудок кніг — можа забытых, а можа наўмысля пакінутых тут. Зарэцкі.