Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заняво́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад заняволіць.

2. у знач. наз. заняво́лены, ‑ага, м. Той, хто знаходзіцца ў няволі, заняволенні. Дрот калючы, дрот высокі. Каты лютыя пільнуюць. Дзень і ноч там у засценках Заняволеных катуюць. Танк.

заняво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Пазбавіць волі, незалежнасць закабаліць. Ніколі, мой народзе, ты не схіляў галавы перад тым, хто калі-небудзь імкнуўся заняволіць цябе. Купала. І асабліва людзі беларускага Палесся выявілі свой гераічны патрыятызм цяпер, у час Вялікай Айчыннай вайны, калі самы найзлейшы на ўсе вякі, самы крывавы і паганы вораг уварваўся на беларускую зямлю, каб прысвоіць яе сабе, навекі яе заняволіць і ўздзець на наш народ ланцугі рабства. Чорны. // Падпарадкаваць сваёй уладзе, паставіць у залежнае становішча.

заняво́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. занявольваць — заняволіць.

заняво́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да занявольваць.

заняво́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заняволіць.

заняво́льнік, ‑а, м.

Той, хто заняволіў або занявольвае каго‑, што‑н. Іншаземныя занявольнікі.

заняво́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да занявольнік.

занядба́насць, ‑і, ж.

Стан занядбанага.

занядба́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. занядбаць.

занядба́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад занядбаць.

2. у знач. прым. Пакінуты без догляду. У занядбаным палісадніку, над пажоўклым быллём леташніх вяргінь, ціха шапацела кучаравая рабіна. Стаховіч. // Такі, якому не ўдзялялася належная ўвага. Яшчэ не так даўно апавяданне ў нас лічылася занядбаным жанрам. Бугаёў. // Такі, аб якім не дбаюць; бедны. Паэт гаварыў ад імя занядбанай, прыгнечанай вёскі. Жыццё, побыт гэтай вёскі ён ведаў, як ніхто. Навуменка.