зане́сціся, ‑нясуся, ‑нясешся, ‑нясецца; ‑нясёмся, ‑несяцеся, ‑нясуцца; пр. занёсся, ‑неслася і ‑няслася, ‑неслася і ‑няслося; зак.
1. Далёка заехаць, заляцець, забегчы. Коні занесліся ў чыстае поле.
2. Апынуцца дзе‑н., перамясціўшыся па паветры. Ці то птушка бож[ая] Кінула зярно, Ці то заняслося Бураю яно. Колас.
3. перан. Далёка зайсці ў думках, марах. Занесціся думкамі ў далёкія краіны.
зані́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад занізіць.
2. у знач. прым. Ніжэйшы за рэальныя паказчыкі чаго‑н., аб’ёму чаго‑н. Заніжаныя патрабаванне Заніжаная норма.
заніжа́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да заніжаць.
заніжа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да занізіць.
заніжэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. заніжаць — занізіць.
зані́зіць, ‑ніжу, ‑нізіш, ‑нізіць; зак., што.
Беспадстаўна панізіць, паказаць у меншых размерах, чым трэба; проціл. завысіць. Занізіць адзнакі. Занізіць расцэнкі.
зані́зкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Нізкаваты, ніжэйшы, чым трэба. [Данута:] — Аж трыццаць два касцёлы і цэрквы ў нашай Вільні. Бо-ожа! — Няпраўда. Я палічыў сорак. Адсюль усіх не відаць, бо гэтая гара занізкая. Карпюк.
заніка́ць, ‑ае; незак.
Разм. Нікнуць, знікаць. Стараста, падпіўшы, гаварыў Пра нейкую палонную, а дзе І хто яна — прамоўцаў, затаіў. Ды хутка слых той занікаць пачаў. Танк.
заніма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заняць.