Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

занато́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

Кароткі запіс, нататка. [У Самуйлёнка] былі ўжо занатоўкі і планы, але пісьменнік адчуваў, што яшчэ павярхоўна ўяўляецца яму змест новага твора. Хведаровіч. Сеўшы ў дрызіну, Прыстром выцягнуў традыцыйны блакнот і зрабіў у ім кароткую занатоўку. Шынклер.

занату́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца.

Зак. да натурыцца.

за́нач, прысл.

Разм. На працягу ночы. Красуцкі тут жа падняўся з парога, пачаў разбіраць цэнтрыфугу, каб перажыць ды высушыць занач. Скрыган.

заначава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак.

Астацца дзе‑н. нанач. Заначаваць у горадзе. □ Стомленасць хіліла.. да думкі заначаваць тут з тым, каб заўтра досвіткам павандраваць куды-небудзь далей. Колас.

зандзі́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зандзіраваць.

зандзі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да зандзіраваць.

зандзі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.

1. Даследаваць пры дапамозе зонда (у 1 знач.). Зандзіраваць рану.

2. Даследаваць падглебу пры дапамозе зонда (у 2 знач.). Зандзіраваць грунт.

3. перан. Разведваць, распытваць.

•••

Зандзіраваць глебу — старацца разведаць што‑н., каб вызначыць шансы на поспех.

зандзіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зандзіраваць.

занездаро́віцца, ‑віцца; безас. зак.

Пачаць нездаровіцца.

занемага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да занемагчы.