Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рухомагру́дыя, ‑ых; адз. рухомагрудае, ‑ага; н.

Група земнаводных, да якой належыць сямейства жаб.

рухо́масць, ‑сці, ж.

1. Уласцівасць і стан рухомага. Рухомасць блока. Рухомасць твару. □ Па меры павелічэння працягласці ўздзеяння фітанцыдаў жывёлы трацілі рухомасць. «Весці».

2. Рухомая маёмасць. Асталася толькі дамашняя рухомасць, што складалася з насільнага адзення і бялізны. Г. Кісялёў.

рухо́мы, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны рухацца (аб прыстасаваннях, механізмах і пад.). Рухомы блок. □ Зроблены новы рухомы круг і прыстасаванні для дэкарацый. «Беларусь».

2. Які не знаходзіцца пастаянна на адным і тым жа месцы, здольны змяняцца. Рухомы націск у слове. □ [Вецер] разрываў полаг хмар, і тады праз рухомыя прасветы згасаючымі іскрамі падалі на зямлю зоркі. Шамякін. // Які пераязджае з месца на месца; проціл. нерухомы. Рухомы лазарэт. Рухомы магазін. // Прызначаны для перамяшчэння з месца на месца. Рухомая артылерыя. Рухомы мост. □ — Будзем ствараць невялікія рухомыя атрады, якія б змаглі знайсці прытулак і ў стэпе, — прапанаваў Андрэй. Няхай.

3. Які можа змяняцца ў залежнасці ад умоў. Рухомыя формы арганізацыі. // Які хутка развіваецца, мяняецца. Стыль пісьменніка, калі разглядаць яго як сувязі, што існуюць паміж асноўнымі вобразамі твораў, — з’ява рухомая. Юрэвіч.

•••

Рухомая маёмасць гл. маёмасць.

Рухомы састаў гл. састаў.

руці́на, ‑ы, ж.

Боязь змен, застой, кансерватыўнасць, адсутнасць пачуцця новага. Ад прыроды спакойны і добры, .. [Хвядос], аднак, не мог мірыцца з той руцінай, абыякавасцю, якая панавала ў школах. Чарнышэвіч.

[Фр. routine.]

руцінёр, ‑а, м.

Той, хто схільны да руціны, пазбаўлены пачуцця новага; кансерватар.

руцінёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да руцінёр.

руцінёрскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да руцінёра, руцінёрства. Руцінёрскае меркаванне.

руцінёрства, ‑а, н.

Паводзіны, дзейнасць руцінёра; коснасць. Барацьба з руцінёрствах.

руці́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць руціннага; коснасць.

руці́нны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на руціне, адсталы, косны. Руцінныя погляды.