Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

забудо́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да забудоўшчык.

забуксава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.

Пачаць буксаваць.

забуксі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Спец. Узяць на буксір (у 1 знач.). Забуксіраваць лодку.

забулды́га, ‑і, м.

Пагард. Пра гуляку, распусніка. Сяміздраў разумеў, што нездарма сюды з’явіўся і гэты забулдыга Палын, які працаваў цяпер перакладчыкам у слуцкага гебітс-камісара. Шчарбатаў.

забульката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.

Пачаць булькатаць.

забу́лькаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць булькаць.

забунтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

Разм. Пачаць бунтаваць.

забу́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад забурыць.

забу́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да забурыць.

забуркава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.

Пачаць буркаваць.