Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

замышля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да замышляць.

замышля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да замысліць.

замэ́дзгаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. груб. Забрудзіць, пашарпаць. Замэдзгаць адзежу.

замэ́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць мэкаць. // Мэкнуць. Каза замэкала і .. уцякла ў катух. Лужанін.

замя́мліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Разм. Пачаць мямліць.

замяні́цель, ‑я, м.

Тое, што і заменнік.

замяні́цца, ‑мянюся, ‑менішся, ‑меніцца; зак.

1. З’явіцца на змену адно другому. Старое замянілася новым.

2. чым. Разм. Памяняцца чым‑н. з кім‑н. Замяніліся шапкамі.

3. у што. Разм. Ператварыцца, перарабіцца ў што‑н. [Незнаёмы:] Трэба ісці не азірацца, — бо хто азірнецца — у слуп спячы заменіцца, якога і перуны пасля з месца не зрушаць. Купала.

замяні́ць, ‑мяню, ‑меніш, ‑меніць; зак., каго-што.

1. кім-чым. Узяць, скарыстаць, паставіць узамен другога. Замяніць зношаныя дэталі новымі. □ Казанцаў замяніў сваю паласатую піжаму бездакорным светла-шэрым касцюмам. Васілевіч. // Падмяніць адно другім. Работу словам не заменіш. Прымаўка.

2. Заняць месца каго‑, чаго‑н., выконваючы яго абавязкі, ролю. З жалем зірнуў Андрэй на маці і зразумеў, што яна больш не работніца. Ён павінен замяніць яе, каб трымаць сям’ю. Чарнышэвіч. Панаса забралі як заложніка, каб дзед Талаш прыйшоў і замяніў сына. Колас.

3. З’явіцца на змену каму‑, чаму‑н. Сум заменіць песня. □ Я быў рад усяму, Што пісала яна, І адпісваў. Зіму замяніла вясна. Нядзведскі.

4. Выпадкова або наўмысна ўзяць чужую рэч замест сваёй; падмяніць. Замяніць кніжку. Замяніць галошы.

замянці́ць, ‑мяняў, ‑менціш, ‑менціць; зак.

1. Пачаць мянціць касу мянташкай.

2. перан. Разм. Пачаць гаварыць многа і без толку.

замяня́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць замяняльнага.