Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зампалі́т, ‑а, М ‑ліце, м.

Намеснік начальніка па палітычнай частцы. Тут, у арміі, [Сцяпан] таксама хутка пайшоў угору: праз паўгода начапіў трохкутнікі зампаліта. Шамякін.

за́муж,

1. прысл. У выразах: пайсці (выйсці, зайсці) замуж за каго — стаць чыёй‑н. жонкай. [Марына] друга мілага знайшла І выйшла замуж за Данілу. Колас; пайсці (выйсці, зайсці) замуж куды — пажаніўшыся, пераехаць у тую мясцовасць, дзе жыве жаніх. — Жыве .. [бабка Мар’яна] ў суседнім сельсавеце, у Забалоцці: выйшла некалі туды замуж. Якімовіч; выдаць (аддаць) замуж за каго — зрабіць чыёй‑н. жонкай, садзейнічаць уступленню ў шлюб жанчыны. Са старою паняй жыла адзіная дачка, якую з-за ваеннага ліхалецця і нецікавага выгляду не ўдалося выдаць замуж. Брыль; браць (узяць) замуж — жаніцца з кім‑н.

2. у знач. наз. за́муж, ‑а, м. Замужжа, шлюб. І Марфа — не маленькая. Сам чуў — яна прыходзіла да Кляновіча і з яго жонкай гутарыла. Няўдалы замуж, гаворыць. Савіцкі.

за́мужам, прысл.; за кім і без дап.

У шлюбе, у стане замужняй (пра жанчыну). Сястра замужам за афіцэрам. □ — А ты, Насця, садзіся да свайго Януся, не саромейся, не першы год замужам! Ваданосаў.

•••

Ні дома, ні замужам гл. дома.

заму́жжа, ‑а, н.

Уступленне жанчыны ў шлюб, знаходжанне ў шлюбе. [Маці] загадала неяк, што пакуль не вернецца Алесь, каб Марына і думаць пра замужжа не магла. Б. Стральцоў. За час свайго замужжа Ганна прывыкла таіцца, хаваць у душы і пакутны боль, і тугу, і надзеі. Мележ.

заму́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Разм. Замужняя жанчына. Фараон, аднак, дазнаўся, Што з замужкаю звязаўся І тут раптам занямог. — Пакараў мяне, знаць, бог! Крапіва.

заму́жні, ‑яя, ‑яе.

1. Які мае адносіны да замужжа. Замужнія гады. Замужняе жыццё.

2. (‑яя). Якая знаходзіцца ў шлюбе, замужам. Замужняя дачка.

заму́каць, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць мукаць.

заму́ляцца, ‑яецца і заму́ліцца, ‑ліцца; зак.

Пачаць муляцца, муліцца.

заму́ляць, ‑яе і заму́ліць, ‑ліць; зак.

Пачаць муляць, муліць.

замурава́ны і замуро́ваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад замураваць.