Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

забубні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.

Разм. Пачаць бубніць.

забудава́ны і забудо́ваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад забудаваць.

забудава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

1. Пасяліўшыся, паставіць будынкі. У Скіп’ёўскім Пераброддзі аселі і забудаваліся пасля восені дзевяцьсот семнаццатага года тутэйшыя беззямельцы і бясхатнікі. Чорны.

2. Аказацца запоўненым, занятым будынкамі. Ускраіны забудаваліся.

забудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

Заняць пад будынкі які‑н. участак зямлі. Гэта была прыгожая мясціна, якую Каспар забудаваў пасля вызвалення ад немцаў. Броўка.

забудо́ва, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. забудоўваць — забудаваць.

2. Будынак, які ўзводзіцца забудоўшчыкам. Новыя забудовы ў Грынях падаліся да шашы, выбіліся за раку на выган пад Лавацкі сад. Пташнікаў.

забудо́ваны,

гл. забудаваны.

забудо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. забудоўваць — забудаваць.

забудо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да забудавацца.

2. Зал. да забудоўваць.

забудо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да забудаваць.

забудо́ўшчык, ‑а, м.

Той, хто будуецца, забудоўваецца. Індывідуальныя забудоўшчыкі.