замо́к, ‑мка, м.
1. Прыстасаванне для запірання на ключ чаго‑н. (дзвярэй, чамаданаў і пад.). Дзвярны замок. Вісячы замок. Унутраны замок. // Засцежка на бранзалеце, ланцужку і пад. // Разм. Від засцежкі ў адзенні. Замок-маланка.
2. Спец. Дэталь у некаторых відах агнястрэльнай зброі, пры дапамозе якой робіцца выстрал. Замок гарматы. □ [Дубінін] з кулямётам пачаў адпаўзаць .., а калі выбіўся з сілы, кулямёт укінуў у варонку ад бомбы, а замок узяў з сабою. Гурскі.
3. Спосаб злучэння частак драўляных канструкцый. Рубіць вугал у замок.
4. У архітэктуры — цэнтральны камень аркі, скляпення.
•••
За сямю (дзесяццю) замкамі — старанна схаваны, надзейна ахоўваецца.
Пад замком (на замку) — замкнуты. Сельмаг цэлы дзень на замку, бо прадаўшчыца таксама пайшла за жняяркай. Брыль.
Сядзець пад замком гл. сядзець.
Трымаць пад замком гл. трымаць.
замо́клы, ‑ая, ‑ае.
Які замок, стаў мокрым, вільготным. Замоклае сена.
замо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. замок, ‑ла; зак.
Разм.
1. Стаць мокрым, вільготным; намокнуць. Сена замокла. Запалкі замоклі.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Набрыняўшы ад вільгаці, перастаць цячы. Бочка замокла.
замо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да замаліць.
замо́р, ‑у, м.
Спец. Масавая гібель рыбы ў выніку недахопу кіслароду або з’яўлення ў вадзе атрутных рэчываў.
замо́рак, ‑рка, м.
Разм. Кволая, фізічна недаразвітая істота, расліна. Светазар.. — дзяцюк, што рост, што плечы — усім хлопец узяў. А.. [Федзька] — і глядзець няма на што: бледны, худзенькі заморак. Ракітны. Каласы-заморкі не схіляліся долу, а стаялі тырчком. Сабаленка.
замо́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад замарыць.
2. у знач. прым. Моцна стомлены, змучаны. Замораны выгляд. □ Лабановічу кінулася ў вочы, што людзі, з якімі ён тут сустракаўся, былі дробныя, худыя, замораныя. Колас.
замо́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да замарыцца.
2. Зал. да заморваць.
замо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да замарыць.
замо́ргаць ‑аю, ‑аеш, ‑ае і замарга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць моргаць, маргаць.