Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заме́шка 1, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. замешваць ​2 — замяшаць ​1.

заме́шка 2, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Абл. Замінка, затрымка. Ідзе з лапатай дзядзька з хаты І адграбае снег заўзята. У гумно і ў хлеў праводзіць сцежкі, — Не хоча мець удзень замешкі, Бо ўдзень на рэчку і на тоні Схадзіць рыхтуецца Антоні. Колас.

замёрзлы і заме́рзлы, ‑ая, ‑ае.

1. Цвёрды, зацвярдзелы ад холаду. Замёрзлая зямля. Замёрзлая гразь. // Пакрыты лёдам, ледзяной коркай. Замёрзлыя вокны. // Сапсаваны марозам, выведзены са строю. Замёрзлая вадакачка.

2. Які загінуў, памёр ад холаду. Дзе ды[хае] крыніца ў кустах ля сяла, душы дзве замёрзлых жанчына знайшла. Вялюгін. // Моцна азяблы, прамёрзлы. Замёрзлыя пальцы не слухаліся. Мележ.

замёрзнуць,

гл. замерзнуць.

замёт, ‑а, М ‑мёце, м.

Абл. Агароджа з тонкага бярвення, закладзенага ў шулы. Панурыя гнядыя коні выйшлі за вароты і стаялі доўга ля замёта. Гарэцкі.

замігаце́ць, ‑ціць; зак.

Пачаць мігацець.

заміга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць мігаць.

замігце́ць, ‑ціць; зак.

Пачаць мігцець.

замі́ж, прыназ. з Р.

Абл. Замест. І тчэ, забыўшыся, рука, Заміж персідскага ўзору, Цвяток радзімы васілька. Багдановіч.

замілава́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць замілавальнага. Замілавальнасць усмешкі.

замілава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прыводзіць у замілаванне. Замілавальная карціна. // Які выражае замілаванне. Замілавальная ўсмешка. Замілавальны погляд.