Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

замачы́цца, ‑мачуся, ‑мочышся, ‑мочыцца; зак.

Замачыць сябе, сваю вопратку. Зося, палажыўшы серп на плячо, вышэй падаткнуўшы спадніцу, каб не замачыцца ў вячэрнюю расу,.. падбегла да Міхаські, узяла яго на рукі. Чарот.

замачы́ць, ‑мачу, ‑мочыш, ‑мочыць; зак.

1. каго-што. Зрабіць мокрым; намачыць. Замачыць ногі. □ Начдыў плыў, высока трымаючы над галавой у адной руцэ партбілет, каб не замачыць. Гурскі.

2. што. Намачыць з якой‑н. мэтай. Замачыць бялізну. Замачыць каноплі. Замачыць бочку.

3. што; перан. Разм. Адзначыць выпіўкай якую‑н. надзею, справу і пад. Мікола падносіць сваю шклянку да Генадзевай, чокаецца. — Замочым гэта дзела! Васілёнак.

зама́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.

Разм.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. замахваць — замахнуць, замахвацца — замахнуцца.

2. часцей мн. (зама́шкі, ‑шак). Манера дзейнічаць; нораў, прывычка. Дыктатарскія замашкі. Кулацкая замашка. □ Паэт [Максім Танк] паказаў рыбацкую масу пераможцам у барацьбе супраць фашысцкіх замашак панскай дзяржавы. У. Калеснік.

замашны́, ‑ая, ‑ое.

Ёмкі, важкі, зручны для замаху. Замашны венік. Замашны серп. □ Ракуцька.. хапіў замашны кій і пагнаўся за Паліводскім. Чорны.

замая́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Паказацца, абазначыцца ў далечыні. Глухі пескавы шлях нарэшце вывеў нас з гушчыні лясоў на шырокую паляну, дзе ў мяккай і ціхай цемры замаячылі хаты. Пестрак.

замгле́лы і заімгле́лы, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты імглой; затуманены. У небе плыло заімглелае сонца. Самуйлёнак.

замглёны і заімглёны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад замгліць, заімгліць.

2. у знач. прым. Замглелы, затуманены. Замглёнае неба, што нізка асела над горадам, сеяла рэдкую снегавую пацяруху. Савіцкі.

замглі́цца і заімглі́цца, ‑ліцца; зак.

Пакрыцца імглою, смугою; затуманіцца. Неба заімглілася. / Пра вочы. Вочы замгліліся пялёнкаю болю, моцна сціснутыя вусны здаюцца бледна-жоўтым рубчыкам, знакам, што застаецца ад сечанай раны. Лужанін.

замглі́ць 1 і заімглі́ць 1, ‑ліць; зак.

Пакрыць імглою, смугою; затуманіць. Ці не цень дачаснай скрухі Замгліў смугою яснасць неба. Гаўрусёў.

замглі́ць 2 і заімглі́ць 2, ‑ліць; зак.

Пачаць імгліць.

замгну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм.

1. Задрамаць, заснуць на адно імгненне. Лежачы дагары і ўзіраючыся ў чорную цемрадзь, .. [Ігнась] марыў, — смела і прыгожа, пакуль не замгнуў. Мурашка. — Мы, відаць, трохі былі замгнулі, — пазяхнуўшы, адказаў Ладуцька. Кулакоўскі.

2. што. Засынаючы, заплюшчыць, сплюшчыць (вочы, павекі). Здаецца ж, і не спаў зусім, толькі на хвіліначку замгнуў вочы, а прахапіўся — белая раніца. Сачанка.