Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

замаўка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да замоўкнуць і замаўчаць ​1.

замаўля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да замаўляць.

замаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да замовіць.

замаўча́ць 1, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Разм. Замоўкнуць, змоўкнуць. Госць дыпламатычна замаўчаў, і яны перавялі гаворку на другую тэму. Сіняўскі.

замаўча́ць 2, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Разм. Наўмысля скрыць, не даць даведацца, не сказаць пра што‑н. Нельга замаўчаць імя вялікага вучонага. □ Кіруючыя колы ЗША імкнуцца прынізіць, зменшыць, замаўчаць, сказіць праўду пра нашы дасягненні. «ЛіМ».

зама́х, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. замахвацца — замахнуцца.

замаха́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Махаючы, стаміцца. Замахаўся, косячы цэлы дзень.

замаха́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць махацца.

замаха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць махаць.

зама́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да замахнуцца.

замахну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. чым, на каго і без дап. Узмахам падняць, адвесці (руку або які‑н. прадмет) для ўдару. [Наезнік] выхапіў з гарачкі шаблю і замахнуўся на Рыля. Колас.

2. перан.; на каго-што і без дап. Намерыцца зрабіць што‑н. вялікае, цяжкае, значнае. Шарэйку толькі іншым разам шкода было, што некалі, будуючы хату, на вялікае замахнуўся, бо тая камора, што была на правы бок ад сенцаў, стаяла пустая. Чыгрынаў. Што замахнуўся, тут высока, хлапчына гэта разумеў. Ён зрок узняў на Саламею, ён пакахаць яе пасмеў!.. Машара. // Зрабіць спробу незаконна захапіць што‑н., пазбавіць каго‑н. чаго‑н. Замахнуцца на чужое дабро. □ [Акупанты] нават не дапускалі думкі, што ў горадзе, у глыбокім тыле нехта асмеліцца замахнуцца на іх жыццё. Новікаў.

замахну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што або чым.

1. Рэзкім узмахам падняць, занесці для ўдару; замахнуцца (у 1 знач.). Замахнуць сякеру над галавой. □ Заўважыўшы Міколку, [машыніст] сярдзіта замахнуў на яго рукой. Лынькоў.

2. Разм. Падмесці на скорую руку; змахнуць. Замахнуць смецце ў вугал.