Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

замарыно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да замарынаваць.

замары́цца, ‑маруся, ‑морышся, ‑мерыцца; зак.

Стаміцца, знясіліцца. Мама замарылася, жнучы ад рання. Брыль. Зноў ішлі і зноў спрабавалі выбрацца з яра. Урэшце замарыліся і селі. Сачанка.

замары́ць 1, ‑мару, ‑морыш, ‑морыць; зак., каго-што.

1. Замучыць, давесці да смерці дрэнным абыходжаннем, голадам. Мы гатовы былі замарыць дарэшты Арла, а цялушку песцілі як маглі. Якімовіч. // Стаміць, знясіліць. Замарыць каня хуткай яздой. □ — Ух ты, ну і чалавек, аж замарыў усіх, — сказаў дзядзька Міхась. Быкаў.

2. перан. Падавіць, прытуліць (пачуцці, адчуванні). Замарыць голад.

•••

Замарыць чарвяка (чарвячка) — злёгку перакусіць, прагнаць голад.

замары́ць 2, ‑мару, ‑морыш, ‑морыць; зак., што.

Спец. Афарбаваць марылкай. Замарыць дошкі пад арэх.

замаскірава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад замаскіраваць.

2. у знач. прым. Скрыты, тайны. Замаскіраваныя намеры.

замаскірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

Зрабіць непрыметнай сваю прысутнасць, схаваўшыся за што‑н., прыкрыўшыся чым‑н. [Віктар] замаскіраваўся ў густым вішняку ля плота і пачаў назіраць за поплавам. Федасеенка. У хмызняку, за гародамі, нашы танкі замаскіраваліся і ў змроку, перад світаннем, сышліся з фашысцкімі браневікамі і танкеткамі. Кухараў. // перан. Скрыць свае намеры, сутнасць. З шваграм-манцёрам пайшоў [шавец] па манцёрству, каб гэтым замаскіравацца, схавацца. Гарэцкі.

замаскірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Закрыць, захінуць чым‑н., каб зрабіць непрыметным. Замаскіраваць яму травою. □ З усіх бакоў надзейна замаскіравалі нас густыя зараснікі, і заўважыць нашу засаду нялёгка. В. Вольскі. // перан. Скрыць сутнасць чаго‑н. Замаскіраваць свае намеры.

замаскіро́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да замаскіравацца.

2. Зал. да замаскіроўваць.

замаскіро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да замаскіраваць.

зама́слены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад замасліць.

2. у знач. прым. Запэцканы маслам, чым‑н. тлустым; зашмальцаваны. Васіль стаяў каля стала — як прыйшоў з працы, у замасленай спяцоўцы, у шапцы. Шуцько. Часткі разабранага кулямёта ляжалі на стале, сярод шматкоў замасленай кудзелі. Галавач.

зама́слівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да замасліцца.

2. Зал. да замасліваць.