Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

замалёўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да замалявацца.

2. Зал. да замалёўваць.

замалёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да замаляваць.

замалёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. замалёўваць — замаляваць.

2. Малюнак, накід з натуры. Пейзажная замалёўка. □ [Дзяўчына] звычайна цэлымі днямі сядзіць на карме з альбомам і алоўкам, робіць замалёўкі. Мележ. // перан. Пра літаратурны твор малога жанру на бытавую тэму. Кніга паказвае, як ад першых нясмелых замалёвак уздымалася .. [беларуская нацыянальная проза] у дакастрычніцкі час да значных мастацкіх здабыткаў. С. Александровіч.

замалі́ць, ‑малю, ‑моліш, ‑моліць; зак., што.

Уст. Малітвамі выпрасіць дараванне за якія‑н. дрэнныя ўчынкі. Замаліць грахі.

замало́ць, ‑мялю, ‑мелеш, ‑меле; зак.

Пачаць малоць.

замалы́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Надта малы; меншы, чым трэба. Можа, птахам корму не хапала? Можа, ў іх быў выган замалы? Арочка.

замалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.

Разм.

1. Захапіўшыся маляваннем, забыцца аб часе. Замаляваўся да вечара.

2. Стаміцца, доўга малюючы.

замалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.

1. Зрабіць малюнак каго‑, чаго‑н. Чалавек замаляваў .. [Крысціну] такой, якой застаў на гэтай лаўцы некалькі хвілін назад. Васілевіч.

2. Разм. Пакрыць, запоўніць што‑н. малюнкамі. Замаляваць усю старонку.

замане́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Пачаць манерыцца.

замані́ха, ‑і, ДМ ‑нісе, ж.

Дрэва або кустоўе сямейства араліевых з дробнымі зеленаватымі кветкамі і сакавітымі пляскатымі пладамі.