Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

забрудня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да забрудніцца.

2. Зал. да забрудняць.

забрудня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да забрудніць.

забруі́цца, ‑бруіцца; зак.

Пачаць бруіцца.

забруі́ць, ‑бруіць; зак.

Пачаць бруіць.

забрукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Пакрыць, заслаць каменнем або цэглай. Забрукаваць вуліцу.

забруко́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. забрукоўваць — забрукаваць.

забруко́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да забрукоўваць.

забруко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да забрукаваць.

забрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да забрыць.

забрыда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да забрысці.