Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

графама́н, ‑а, м.

Чалавек, ахоплены графаманіяй.

графама́нія, ‑і, ж.

Хваравітая цяга да пісання, пісьменніцтва ў асоб, пазбаўленых літаратурных здольнасцей.

[Ад грэч. graphō — пішу і mania — цяга.]

графама́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да графаман.

гра́фік 1, ‑а, м.

1. Схема, на якой наглядна супастаўлены асобныя моманты якога‑н. працэсу. Графік росту прамысловай прадукцыі. Графік змянення колькасці ападкаў па порах года.

2. План работы з дакладнымі паказчыкамі нормы і тэрмінаў выканання. Працаваць з апярэджаннем графіка. Графік дзяжурства.

[Ад грэч. graphikos — начэрчаны.]

гра́фік 2, ‑а, м.

Мастак, які працуе ў галіне графікі (у 1 знач.).

гра́фіка, ‑і, ДМ ‑фіцы, ж.

1. Від выяўленчага мастацтва, заснаваны на стварэнні малюнка лініямі, штрыхамі. // зб. Творы гэтага мастацтва. Кніжная графіка. Выстаўка савецкай графікі.

2. Спосаб перадачы жывой мовы пісьмовымі знакамі. // Друкаваныя або пісаныя знакі, якія адпавядаюць гукам мовы, інтанацыям, паўзам.

графі́н, ‑а, м.

Шкляная пасудзіна з вузкім доўгім горлам для вады або віна.

[Ад іт. caraffina.]

графі́ня, ‑і, ж.

Жонка або дачка графа.

графі́т, ‑у, М ‑фіце, м.

Мінерал цёмнага колеру — найбольш устойлівая разнавіднасць вугляроду (скарыстоўваецца для вырабу карандашоў, вогнетрывалых тыгляў і пад.).

[Ням. Graphit.]

графі́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да графіту. Графітныя матэрыялы. // Зроблены з графіту, з графітам. Графітны аловак.

графі́ці, нескл., мн.

Старажытныя надпісы бытавога або культавага зместу, надрапаныя на сценах будынкаў, прадметах бытавога прызначэння і пад.

[Іт. graffiti.]