графік 1, ‑а,
1. Схема, на якой наглядна супастаўлены асобныя моманты якога‑н. працэсу.
2. План работы з дакладнымі паказчыкамі нормы і тэрмінаў выканання.
[Ад грэч. graphikos — начэрчаны.]
графік 2, ‑а,
Мастак, які працуе ў галіне графікі (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)