Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

альша́нік, ‑у, м.

Тое, што і алешнік.

альшы́на, ‑ы, ж.

Тое, што і алешына. А гэта я пачуў ад тых альшын, Што выраслі на берагах Разліва. Танк.

альшэ́ўнік, ‑у, м., зб.

Тое, што і алешнік.

алья́нс, ‑у, м.

Саюз, арганізаваны на аснове дагаворных абавязацельстваў.

алья́с, ‑у, м.

Шматгадовая травяністая трапічная расліна сямейства лілейных з тоўстымі прадаўгаватымі калючымі лістамі; алоэ. На вокнах, як і раней, стаяў рагаты калючы альяс. Броўка.

алья́савы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да альясу. Альясавыя лісты.

алю́вій, ‑ю, м.

Адклады, якія ўтварыліся з рачных наносаў.

[Лац. alluvio.]

алювія́льны, ‑ая, ‑ае.

Які ўтварыўся з наносаў рэк у рачных далінах. Алювіяльная глеба.

алюмі́ніевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да алюмінію. Алюмініевая прамысловасць. // Які мае ў сабе алюміній. Алюмініевы сплаў. // Зроблены з алюмінію. Алюмініевыя талеркі.

алюмі́ній, ‑ю, м.

Хімічны элемент, лёгкі метал серабрыста-белага колеру.

[Ад лац. alumen, aluminis — галун.]