эўры́стыка, ‑і, ДМ ‑тыпы, ж.
Спец.
1. Спецыяльныя метады, якія выкарыстоўваюцца ў працэсе адкрыцця новага.
2. Навука, якая вывучае прадуктыўнае творчае мысленне.
3. Метад навучання пры дапамозе навадных пытанняў, а таксама тэорыя такой методыкі.
[Ад грэч. heurískō — знаходжу.]
эўрысты́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да эўрыстыкі. Эўрыстычны прынцып. Эўрыстычныя метады навучання.
эўфані́чны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з эўфаніяй, заснаваны на прымяненні эўфаніі. Як у музычным творы чаргаванне аднатыпных гукаў творыць мелодыю, так і тут, у вершы, умелая інструментоўка не толькі памагае вобразнай канкрэтызацыі, але і стварае стойкую танальнасць, эўфанічную выразнасць мовы — тое, што характарызуе твор з боку яго музычнасці. «Полымя».
эўфані́я, ‑і, ж.
У літаратуразнаўстве — аддзел паэтыкі, які вывучае гукавую арганізацыю мовы мастацкай літаратуры; будова мастацкага твора з пункту погляду яго гучання, мілагучнасці.
[Ад грэч. euphōnia — мілагучнасць.]
эўфемі́зм, ‑а, м.
Слова або выраз, якім замяняюць грубы, непажаданы або непрыемны выраз.
[Ад грэч. euphēmía.]
эўфемісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да эўфемізма, з’яўляецца эўфемізмам. Эўфемістычны выраз.
эўфуі́зм, ‑у, м.
Штучны, манерны, напышлівы стыль мовы.
[Англ. euphuism ад грэч. euphyes — высакародны.]
эўфуісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які вызначаецца эўфуізмам; манерны, штучны.