Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эндакарды́т, ‑у, М ‑дыце, м.

Спец. Запаленне эндакарда.

эндакрыналагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эндакрыналогіі. Эндакрыналагічная лабараторыя.

эндакрынало́гія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае будову і функцыі залоз унутранай сакрэцыі, распрацоўвае метады лячэння захворванняў, выкліканых парушэннем іх дзейнасці. Эксперыментальная эндакрыналогія.

[Ад грэч. éndon — унутры, krinō — аддзяляю і logos — навука.]

эндакры́нны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з залозамі ўнутранай сакрэцыі. Эндакрынныя захворванні.

•••

Эндакрынная сістэма гл. сістэма.

[Ад грэч. éndon — унутры і krinō — аддзяляю.]

эндакрыно́лаг, ‑а, м.

Урач, спецыяліст у галіне эндакрыналогіі.

эндапаразі́ты, ‑аў; адз. эндапаразіт, ‑а, М ‑зіце, м.

Паразіты, якія жывуць унутры жывёльнага або расліннага арганізма (напрыклад, глісты).

эндапла́зма, ‑ы, ж.

Унутраны, прылеглы да ядра слой цытаплазмы жывёльных і раслінных клетак.

[Ад грэч. éndon — унутры і plásma — вылепленае, аформленае.]

эндаскапі́я, ‑і, ж.

Спец. Агляд унутраных поласцей арганізма эндаскопам.

эндаско́п, ‑а, м.

Прыбор для агляду ўнутраных поласцей арганізма (страўніка, стрававода, мачавога пузыра і пад.).

[Ад грэч. éndon — унутры і skopeō — гляджу.]

эндатаксі́н, ‑у, м.

Спец. Бактэрыяльны яд, які ўваходзіць у склад пратаплазмы бактэрыі.

[Ад грэч. éndon — унутры і toxikon — яд.]