цві́навы, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з цвіну. Цвінавая сукенка.
цвіндэ́к, ‑а, м.
Памяшканне паміж дзвюма палубамі судна, прызначанае для каманды, пасажыраў, грузаў.
[Англ. tween-deck.]
цвінта́р, ‑а, м.
1. Царкоўны двор ці агароджанае месца пры царкве. На цвінтары каля царквы калыхалася мора народу. Машара.
2. Могілкі пры царкве. Спаласаванае глыбокімі траншэямі і акопамі, Памор’е нагадвала стары, занядбаны цвінтар. Бажко.
[З польск. cmentarz.]
цвінтарэ́й, ‑ю, м.
Травяністая лекавая расліна сямейства гарычкавых з ярка-ружовымі кветкамі.
цві́ркаць, ‑ае; незак.
Тое, што і цвыркаць. Вясёлы шпак трапеча крыльцамі, спявае сонцу сваю гуллівую песню. А побач з ім, на галінцы клёну, цвіркае верабей, яшчэ ўсё не пакідаючы надзеі выправіць у шпака яго новую хатку. Брыль.
цвірку́н, ‑а, м.
Тое, што і цвыркун. Дзесь цвіркун бесперастанку Цягне сумную спяванку. Колас.
цвісці́, цвіту, цвіцеш, цвіце; цвіцём, цвіцяце; незак.
1. Раскрывацца, распускацца (пра кветкі). Спарыш і дзяцельнік гусціліся ля дарог, цвілі і вялі жоўтыя кветкі. Чорны. Усцяж дарогі цвілі буйныя белыя рамонкі. Арабей. // Мець кветкі; быць пакрытым кветкамі. На полі першая раса. І сталі яблыні цвісці... Броўка. Сад цвіў густа і дружна. Дуброўскі. Касі луг, як цвіце. З нар. / у перан. ужыв. Паглядзі, як наўкол прыгожа, Калі неба цвіце на ўсходзе. Гілевіч. На Санькавым твары цвіце вясёлая ўсмешка. Якімовіч. Густою чырванню цвілі На мне мае бінты. Пысін.
2. перан. Знаходзіцца ў стане фізічнага росквіту; быць здаровым, прыгожым. «Цвіце кабета, хоць і турбот у яе багата», — мімаволі падумаў Ваўчок. Хадкевіч. // Быць радасным, ажыўленым. Пералічваючы ў лагеры захопленыя трафеі, партызаны цвілі ад радасці. Бураўкін. Аляксей заўсёды цвіце ўсмешкай, яго можна назваць сімпатычным. Навуменка.
3. перан. Паспяхова развівацца, квітнець. Нядаўна тут цвіло, дыхала прыгожае, зайздроснае жыццё. Лупсякоў. Наша мова, якая вякамі пагарджалася, нарэшце цвіце і красуе разам з народам. Дамашэвіч.
4. Пакрывацца цвіллю. Спрадвеку цвіла вада ў гэтых сажалках. «Звязда». Уставайце, хлеб даядайце, а то вы спіцё, а хлеб цвіце. З нар.
цвіту́ха, ‑і, ДМ ‑тусе; ж.
Спец. З’яўленне кветкавых сцёблаў на першым годзе жыцця ў двухгадовых раслін.
цвіце́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне і стан паводле дзеясл. цвісці (у 1 знач.).
2. Перыяд у жыцці раслін ад пачатку раскрыццё першых кветак да адцвітання апошніх. Фазы цвіцення.
цвічо́к, ‑чка, м.
Памянш. да цвік; невялікі цвік. Невядомы злачынец, відаць, адкалупаў кіт, падаставаў цвічкі, якія трымалі шкло, выняў шыбу і, прасунуўшы руку ўсярэдзіну, адшчапіў кручок. Курто.