Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

уме́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Разм. Незак. да умесці.

уме́цены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад умесці.

уме́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак., звычайна з інф.

Валодаць уменнем, навыкамі рабіць што‑н. Умець танцаваць. Умець іграць на скрыпцы. □ І стралок з.. [дзеда Талаша] быў не кепскі: які ж ён быў бы паляшук, каб не ўмеў добра страляць? Колас. [Максім Астапавіч] умеў ставіць ветракі. Чорны. Абходчык я дарожны, Люблю людзей і свет І на дарозе кожны Чытаць умею след. Непачаловіч. // Быць абучаным чаму‑н., валодаць якім‑н. майстэрствам. — Кожны год я табе сеяць не буду, — сказаў [Ян]. — Гаспадар павінен умець усё. Чарнышэвіч. Людзей, якія ўмелі грамаце, можна было палічыць на пальцах. Сабаленка. // Валодаць якой‑н. здольнасцю, быць здольным да чаго‑н. [Таўлай] любіў хораша марыць, але зусім не ўмеў хваліцца. Брыль. [Уэст] умеў быць стрыманым, асцярожным і вёў усе свае справы з вялікім поспехам. Гамолка. Суседзі лічаць — умее жыць, не прападзе [Глушко] ні пры якіх пераменах. Навуменка. // Магчы зрабіць што‑н. Не толькі есці без цябе не ўмеем, Мы без цябе не ўмеем, мама, жыць. Тармола. Косы мядзяныя, косы — як змеі... Іх параўнаць ані з чым я не ўмею! А. Вольскі. Чаго не бывае ў жыцці, часам трэба ўмець і дараваць. Арабей.

•••

Не ўмець звязаць двух слоў — тое, што і не магчы звязаць двух слоў (гл. магчы).

уме́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад умясіць.

уме́шванне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. умешваць ​1.

уме́шванне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. умешваць ​2.

уме́швацца 1, ‑аецца; незак.

Зал. да умешваць ​1.

уме́швацца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да умяшацца.

2. Зал. да умешваць ​2.

уме́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да умясіць.

уме́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да умяшаць.

уме́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад умясціць (у 1–3 знач.).

уме́ючы, прысл.

З уменнем, з веданнем справы. Часамі .. [Дулеба] і праборку зробіць каму, але зробіць умеючы, і на яго нельга пакрыўдзіцца. Колас.