умайстро́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да умайстравацца.
2. Зал. да умайстроўваць.
умайстро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да умайстраваць.
умака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да умокнуць.
умакрэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Мокры ад поту; спацелы. Там, умакрэлы ад працы, Сядзеш, бывала, паважна. Сіпакоў.
умакрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Разм. Стаць мокрым ад поту; спацець. Валынец, відаць, добра ўмакрэў, несучы, бо без шапкі, лысінай свеціць. Лобан.
умалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак.
Разм.
1. чаго. Змалаціць частку чаго‑н. [Тодар:] — Папалуднаваўшы, .. яшчэ аўса ўмалоцім трохі сёння. Крапіва.
2. перан.; што і чаго. З’есці з апетытам, у вялікай колькасці. Умалаціўшы хлеб з вяндлінай, бяромся за суніцы. Сяргейчык.
умалёгаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Уламаць, угаварыць, умаліць. Паволі, паволі ўмалёгалі .. [Домну]. Івану нават удалося за стол пасадзіць. Лобан. Цяжэй было ўмалёгаць Яўгена. Ён хоць і свабодны мастак, але часу вольнага не меў. Кавалёў.
умалі́ць, умалю, умоліш, умоліць; зак., каго.
Схіліць да чаго‑н. вельмі моцнай просьбай, угаворам; упрасіць. [Маці] ўмаліла капітана дазволіць ёй узяць сына з сабой, паабяцаўшы, што тут жа адправіць тэлеграму і здасць яго сваім бацькам у Саратаве. Васілевіч.
умало́т, ‑у, М ‑лоце, м.
Колькасць зерня, якое дае збажына пры абмалоце; абмалочанае зерне. Умалот з гектара. □ Слаўся ж, восень ты наша, Дарамі багатымі, Умалотам у гумнах І новымі хатамі. Танк. Проса ж будзе — як трысцё там, з вельмі добрым умалотам. Дубоўка. // Наогул — ураджай. Да новага жніва і ўмалоту На хлебе з асцюкоў і лебяды Цягнулі моўчкі чорную работу Падлеткі, маладзіцы і дзяды. Грахоўскі.
умало́тны, ‑ая, ‑ае.
Які дае добры ўмалот. Жыта вырасла ў рост чалавека. Колас буйны, умалотны. Гроднеў. Стаіць .. [пшаніца], як сцяна, — каласістая, умалотная. «Звязда».