умалот, ‑у, М ‑лоце, м.

Колькасць зерня, якое дае збажына пры абмалоце; абмалочанае зерне. Умалот з гектара. ▪ Слаўся ж, восень ты наша, Дарамі багатымі, Умалотам у гумнах І новымі хатамі. Танк. Проса ж будзе — як трысцё там, з вельмі добрым умалотам. Дубоўка. // Наогул — ураджай. Да новага жніва і ўмалоту На хлебе з асцюкоў і лебяды Цягнулі моўчкі чорную работу Падлеткі, маладзіцы і дзяды. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)